2007 год для арганізацыі, разам з цяжкасцямі, якія паспяхова былі пераадоленыя, прынёс і шмат прыемных часін.
На пачатку года давялося абабіць не адзін парог у пошуках памяшкання пад сядзібу. І ў рэшце рэшт з 25 чэрвеня Салігорская гарадская арганізацыя змяшчаецца ў гасцініцы “Алеся”, па адрасе г.Салігорск, вул. Леніна, 38, нумар 901., а з 11 кастрычніка перарэгістраваная рашэннем №1683 Салігорскага райвыканкаму па вышэйзгаданым адрасе. Пачынаючы з верасня, намаганнямі сяброў арганізацыі і ўласных прадпрымальнікаў горада, на сядзібе пачынае з’яўляцца мэбля.
Вясною ў СШ№6 адбылася сустрэча з маладым бардам Таццянай Беланогай.
22 чэрвеня 2007 да святкавання 125 угодкаў з дня народзінаў Я.Купалы і Я.Коласа была правядзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Запалі ў сабе сонца -2” на вершы Я.Купалы. Музычная частка была прадстаўлена сталічным фальклорным гуртам “Кудмень” і неа-фольк, фольк-рок гуртам “Рокаш”. rokash.com. Былі апрацаваныя ў тэатралізаваныя мініяцюры вершы: “Пчолы”, “З летніх малюнкаў”, “На вуліцы”, “Улетку”. Такая падача творчасці класіка была выкарыстана ў спробе зняць з Купалы “школьны штамп”, паказаць яго творчасць мадэрнова. Было заўважана па гледачах, што такой інтэрпрэтацыі вершаў яны не чакалі, гэта ім спадабалася. Да святкавання ўгодкаў была далучана свята Купалле. Сябрамі ТБМ быў пастаўлены танцавальны нумар. Месцам правядзення стаў дыска-клуб “Фэст” На працягу ўсяго мерапрыемства ў зале прысутнічала карэспандэнцкая група Салігорскага тэлевізійнага канала, так што насельніцтва Салігорска даведалася, пры праглядзе “Навінаў”, пра мерапрыемства.
4 кастрычніка Алег Трусаў, старшыня ТБМ, наведаў сядзібу Салігорскай гарадской арганізацыі . Надзіва было тое, што людзі падыходзілі на працягу двух гадзін.
13 снежня 2007 сядзіба ТБМ у Салігорску адчыніла свае дзверы для сяброў і жадаючых сустрэцца з рэдактар часопіса "Arche" Валерам Булгакавым, рэдактарам "Нашай Нівы" Андрэем Скурко. Удзельнічалі Валянцін Тарас, які прэзэнтаваў кнігу сваіх мэмуараў "На выспе ўспамінаў" і Наталка Бабіна, якая прадставіла свой новы раман "Рыбін горад". Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы. Наведвальнікі змаглі даведацца пра гісторыю стварэння перыядычных выданняю, іх цяперашнія справы і планы на будучыню.
26 сьнежня, 2007 года адбыўся фінальны тур Конкурса вакалістаў горада Салігорска ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў “Музычны Форум’2007” muzforum.org. Салігорская гарадская арганізацыя ўжо другі год запар дапамагае рыхтавацца і праводзіць фінальныя канцэрты.